Аддзел філасофіі культуры

Аддзел створаны 1 кастрычніка 2019 г. і першапачаткова існаваў у складзе Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі. З 1 чэрвеня 2021 г. працуе як самастойнае падраздзяленне Інстытута.

Мэта дзейнасці аддзела:

Правядзенне навуковых даследаванняў у галіне філасофіі культуры, вывучэння духоўна-маральнай культуры, сістэмы маральнага выхавання, развіцця асобы, культуры і адукацыі, стану і перспектыў рэлігійна-канфесійнай сітуацыі ў Беларусі ва ўмовах сучасных сацыяльна-эканамічных трансфармацый.

Задачы дзейнасці аддзела:

  • правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па замацаваных за аддзелам навуковых напрамках;
  • выяўленне прынцыпова новых шляхоў правядзення прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па прыярытэтных напрамках;
  • распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў аддзела на практыцы, іх суправаджэнне пры выкарыстанні зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі кіравання і суб’ектамі гаспадарання;
  • удзел у распрацоўцы і правядзенні навуковых экспертыз навуковых і практычных праграм і праектаў, а таксама праектаў нарматыўных прававых актаў па профілі аддзела;
  • вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай навукі і практыкі ў галіне філасофіі культуры, філасофіі рэлігіі і рэлігіязнаўстве, філасофіі адукацыі і этыкі і садзейнічанне іх практычнаму выкарыстанню;
  • падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і саіскальніцтва;
  • садзейнічанне развіццю двух- і шматбаковых сувязей па ўзаемадзеянні з замежнымі краінамі па правядзенні сумесных даследаванняў і павышэнні кваліфікацыі работнікаў аддзела;
  • распрацоўка і прапаганда новых метадаў даследавання па профілі дзейнасці аддзела.

Напрамкі дзейнасці:

  • філасофска-метадалагічнае абгрунтаванне сістэмна-дынамічнай тэорыі культуры;
  • даследаванне дынамічнага ўзаемадзеяння розных падсістэм духоўнай культуры, у прыватнасці, філасофіі, навукі і рэлігіі;
  • філасофскі аналіз духоўна-маральнай культуры, сістэмы маральнага выхавання ва ўмовах сучасных сацыяльна-эканамічных трансфармацый, развіцця асобы, культуры і адукацыі ў кантэксце сучасных цывілізацыйных працэсаў;
  • распрацоўка тэарэтычных асноў вывучэння і забеспячэння духоўнай бяспекі;
  • вывучэнне гісторыі сацыяльна-этычнай думкі Беларусі ў рэгіянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце;
  • даследаванне ролі і функцый рэлігійнай свядомасці ў сістэме сучасных духоўных каштоўнасцей;
  • аналіз стану і перспектыў рэлігійна-канфесійнай сітуацыі ў Беларусі;
  • аналіз свабоды сумлення як маральнага і прававога імператыву жыццядзейнасці сучаснага чалавека;
  • даследаванне сучасных асаблівасцей і распрацоўка рэкамендацый па фарміраванні духоўна-маральнага базісу нацыянальнай стратэгіі развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • комплекснае даследаванне сістэмы гуманітарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сучасных сацыяльна-палітычных і культурна-цывілізацыйных працэсаў;
  • экспертыза маральнага і рэлігійна-канфесійнага зместу друкаванай прадукцыі.

У дадзены час у аддзеле выконваецца заданне 4.02 «Духоўная культура як аснова ўстойлівага развіцця і гуманітарнай бяспекі беларускага грамадства» (навуковы кіраўнік — Санько С.І.) падпраграмы «Філасофія» ДПНД «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гады.

Кантакты

Кіраўнік аддзела: к.ф.н. Санько Сяргей Іванавіч
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, ком. 812
Тэлефон: +375-17-343-91-11



Навіны па тэме


Публікацыі па тэме