Штогоднік «Фiласофскiя даследаваннi»

«Філасофскія даследаванні» – штогадовы зборнік навуковых прац Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны ў 2014 годзе. У кнізе адлюстроўваюцца найбольш актуальныя праблемы, кірункі і вынікі даследаванняў у ў Інстытуце філасофіі, філасофскіх навуковых супольнасцях Беларусі і іншых краін. У рамках зборніка арганізуюцца дыскусіі па актуальных праблемах філасофскіх і міждысцыплінарных навуковых даследаванняў, асвятляецца навуковае жыццё нашай краіны, даецца ацэнка навуковым работам. Рэдакцыі выданне бачыцца як творчая пляцоўка, на якой філосафы і навукоўцы розных напрамкаў могуць адкрыта выказваць свае ідэі, абменьвацца тэарэтычнымі знаходкамі і прыкладнымі ініцыятывамі, якія тычацца розных аспектаў навуковага і сацыяльнага жыцця.

Архіў нумароў

Рубрыкацыя зборніка адпавядае структуры асноўных напрамкаў фундаментальнай філасофіі (анталогія, тэорыя пазнання), філасофіі гісторыі, сацыяльнай філасофіі, філасофскай антрапалогіі, філасофіі культуры, сацыяльнай экалогіі, філасофіі навукі і тэхнікі, нацыянальнай філасофіі.

У бягучых нумарах прысутнічаюць такія рубрыкі, як:

  • Праблемы анталогіі і тэорыі пазнання
  • Філасофскія праблемы сацыяльнай дынамікі
  • Філасофска-антрапалагічныя даследаванні
  • Аксиялягичныя аспекты сацыяльнага быцця
  • Філасофска-метадалагічныя праблемы навукі і тэхнікі
  • Гісторыка-філасофскія даследаванні
  • Філасофія культуры
  • Праблемы фарміравання экалагічнай культуры
  • Нацыянальная філасофская думка

Важным элементам штогодніка з’яўляецца раздзел «Навуковая жыццё». У ім знаходзяць адлюстраванне асноўныя падзеі навуковай дзейнасці Інстытута філасофіі і навукова-філасофскга асяроддзя Беларусі; інфармацыя пра выдатных і заслужаных вучоных, юбіляраў.

Штогодніку прысвоены міжнародны серыйны нумар ISSN 2410-5112 . Бібліяграфічны код УДК 1 (082) .

Зборнік навуковых прац “Філасофскія даследаванні” уключаны ў
Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскіх навуках (Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь № 156 ад 19.06.2015 г.)
Артыкулы размяшчаюцца ў РІНЦ

Кантакты

E-mail: journal@philosophy.by
Галоўны рэдактар, д.ф.н., праф. Тадэвуш Іванавіч Адула: тэл. +375-17-272-28-75

правілы для аўтараў

Філасофскія даследаванні. правілы для аўтараў



Навіны па тэме


Публікацыі па тэме