«Philosophical Studies»Yearbook

Sorry, this entry is only available in Беларуская and Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in one of the available alternative languages. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

«Філасофскія даследаванні» – штогадовы зборнік навуковых прац Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны ў 2014 годзе. У кнізе адлюстроўваюцца найбольш актуальныя праблемы, кірункі і вынікі даследаванняў у ў Інстытуце філасофіі, філасофскіх навуковых супольнасцях Беларусі і іншых краін. У рамках зборніка арганізуюцца дыскусіі па актуальных праблемах філасофскіх і міждысцыплінарных навуковых даследаванняў, асвятляецца навуковае жыццё нашай краіны, даецца ацэнка навуковым работам. Рэдакцыі выданне бачыцца як творчая пляцоўка, на якой філосафы і навукоўцы розных напрамкаў могуць адкрыта выказваць свае ідэі, абменьвацца тэарэтычнымі знаходкамі і прыкладнымі ініцыятывамі, якія тычацца розных аспектаў навуковага і сацыяльнага жыцця.

Архіў нумароў

Рубрыкацыя зборніка адпавядае структуры асноўных напрамкаў фундаментальнай філасофіі (анталогія, тэорыя пазнання), філасофіі гісторыі, сацыяльнай філасофіі, філасофскай антрапалогіі, філасофіі культуры, сацыяльнай экалогіі, філасофіі навукі і тэхнікі, нацыянальнай філасофіі.

У бягучых нумарах прысутнічаюць такія рубрыкі, як:

  • Праблемы анталогіі і тэорыі пазнання
  • Філасофскія праблемы сацыяльнай дынамікі
  • Філасофска-антрапалагічныя даследаванні
  • Аксиялягичныя аспекты сацыяльнага быцця
  • Філасофска-метадалагічныя праблемы навукі і тэхнікі
  • Гісторыка-філасофскія даследаванні
  • Філасофія культуры і адукацыі
  • Праблемы фарміравання экалагічнай культуры
  • Нацыянальная філасофская думка

Важным элементам штогодніка з’яўляецца раздзел «Навуковая жыццё». У ім знаходзяць адлюстраванне асноўныя падзеі навуковай дзейнасці Інстытута філасофіі і навукова-філасофскга асяроддзя Беларусі; інфармацыя пра выдатных і заслужаных вучоных, юбіляраў.

Штогодніку прысвоены міжнародны серыйны нумар ISSN 2410-5112 . Бібліяграфічны код УДК 1 (082) .

Зборнік навуковых прац “Філасофскія даследаванні” уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскіх навуках (Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь № 156 ад 19.06.2015 г.)



Related news


Related publications