Інтэлектуальны клуб «Жанчыны ў філасофіі»

Мэта Клуба – стварыць пляцоўку для дыскусій, для плённага дыялогу, усталявання і пашырэння прафесіных кантактаў жанчын, якія займаюцца філасофіяй.

Задачы Клуба:
-развіццё філасофскай супольнасці ды папулярызацыя філасофскай веды;
-стварэнне ўмоваў для павышэння статусу жанчыны ў філасофіі, забеспячэнне дадатковых магчымасцяў для прафесійнай самарэалізацыі;
-фарміраванне спрыяльнай культурнай ды творчай атмасферы для развіцця асобы, а таксама пазітыўных каштоўнасцей на карысць гендэрнай роўнасці ў навуковым асяродку;
-дапамога навуковаму супрацоўніцтву паміж жанчынамі ў філасофіі, пашырэнне партнёрскіх сувязяў і дзелавых кантактаў паміж жанчынамі ў Беларусі і свеце;
-арганізацыя ўзаемадзеяння з сеткамі жанчын-навукоўцаў, грамадскімі арганізацыямі, органамі дзяржаўнага кіравання.

Фармат мерапрыемстваў Клуба:
-адкрытыя лекцыі і дыскусіі з удзелам запрошаных экспертаў;
-семінары, канферэнцыі, круглыя сталы;
-культурна-асветніцкія мерапрыемствы;
-рыдзінг-групы;
-“філасофская кавярня”;
-нефармальныя сустрэчы ды ініцыятывы ўдзельніц Клуба.

Запоўніць заяўку для ўдзелу ў Інтэлектуальным Клубе “Жанчыны ў філасофіі” магчыма тут.

Кантакты: women_in@philosophy.by

Каардынацыйны савет
Інтэлектуальнага Клуба “Жанчыны ў філасофіі”:

+375 17 2841875
Таццяна Навiцкая,
Юлiя Серада

+375 17 2949110
Надзея Iльюшэнка

+375 17 3321502
Вольга Давыдзiк



Навіны па тэме


Публікацыі па тэме