Н.С. Ільюшэнка выступіла з дакладам “Двайная нагрузка: трансфармацыя сацыяльнай ролі жанчын у 20-40-ыя гады ХХ стагоддзя” на паседжаннi Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі”

22.06.2018

20 чэрвеня 2018 г. ў Інтэлектуальным клубе “Жанчыны ў філасофіі” з дакладам “Двайная нагрузка: трансфармацыя сацыяльнай ролі жанчын у 20-40-ыя гады ХХ стагоддзя” выступіла навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Надзея Сяргееўна Ільюшэнка.
Ёю была разгледжана праблема трансфармацыі сацыяльнай ролі жанчын у кантэксце фарміравання феномена двайной нагрузкі ў ранняй савецкай гісторыі. Асаблівую ўвагу ў сваім выступе Н.С. Ільюшэнка надала спецыфіцы станаўлення і замацавання двайной нагрузкі ў якасці сацыяльнай нормы не толькі савецкага, але і сучаснага грамадства. Яна прадставіла аналіз станоўчых і адмоўных наступстваў дзяржаўнай палітыкі эмансіпацыі жанчын. Выступленне суправаджалася дэманстрацыяй савецкіх плакатаў перыяду 20-40 гадоў ХХ стагоддзя, якія ілюструюць накіраванасць палітыкі дзяржавы ў дачыненні да жаночай працы і сацыяльнай ролі жанчын, і іх інтэрпрэтацыяй. Даклад выклікаў жывы водгук аўдыторыі, у дыскусіі і абмеркаванні гучалі пытанні пра ідэю роўнасці палоў у савецкай ідэалогіі, ўзаемасувязь узроўня эканамічнага развіцця грамадства і магчымасцяў гендэрнай эмансіпацыі, асэнсаванне праблемы двайной нагрузкі ў працах сучасных даследчыкаў і інш.


Іншыя навіны


Новыя публікацыі