У рамках года Гістарычнай памяці загадчык аддзела Інстытута філасофіі сустрэўся з педагагічнымі калектывамі сярэдніх школ Мінска

31.03.2022

31 сакавіка 2022 г. адбылася сустрэча загадчыка аддзела філасофіі літаратуры і эстэтыкі, доктара філалагічных навук, прафесара Валерыя Максімовіча з педагагічнымі калектывамі СШ №104 і №95 г. Мінска.

Выступоўца падзяліўся ўласнымі навуковымі набыткамі, прэзентаваў персанальную манаграфію «Нацыянальная мастацкая традыцыя ў кантэксце гуманітарнай бяспекі Беларусі», а таксама калектыўную манаграфію «Национальная культура в контексте социокультурных трансформаций». Была звернута ўвага на тое, што дадзеныя навуковыя распрацоўкі могуць актыўна выкарыстоўвацца ў вучэбна-выхаваўчай рабоце і прызначаны, акрамя ўсяго, пашырыць веды навучэнцаў пра класічную літаратурную традыцыю як сутнасны кампанент нацыянальнай культуры. Аўтар адзначыў важнасць выкарыстання каштоўнаснага падыходу ў літаратурнай адукацыі, які, на яго думку, з’яўляецца адным з найбольш значных з пункту гледжання гуманізацыі культурна-адукацыйнай сферы. У размове было асабліва падкрэслена, што літаратура ўяўляе сабой істотны складнік духоўнай культуры і што далучэнне да мастацтва слова становіцца важным этапам у фарміраванні каштоўнаснай сферы асобы чалавека, спрыяючы фарміраванню духоўна-маральных якасцей, светапоглядных уяўленняў і перакананняў падрастаючага пакалення.

Напрыканцы сустрэчы лектар нагадаў прысутным, што 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Ён заклікаў праводзіць актыўную работу па ўвекавечанні славутых дат, падзей, імёнаў, якія непасрэдна звязаны з нашай гісторыка-культурнай спадчынай, нараджаюць пачуццё гонару і годнасці ў сваіх суайчыннікаў, служаць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Вучоны і паэт падзяліўся сваімі творчымі планамі і прачытаў свае паэтычныя творы, у якіх выказана глыбокая, бязмерная і самаадданая любоў да Радзімы, маці, сваіх продкаў, святых вытокаў.


Іншыя навіны


Новыя публікацыі