Аддзел філасофіі літаратуры і эстэтыкі

Калектыў групы ўпершыню склаўся ў сярэдзіне 1980-х гг., калі існаваў у рамках сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі (1984–1986 гг., загадчык сектара — доктар філасофскіх навук У.М. Конан). У далейшым дзейнасць сектара была перапынена.

Мэта дзейнасці цэнтра

правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне філасофіі літаратуры і эстэтыкі для мэтанакіраванага і эфектыўнага выкарыстання іх патэнцыялу ў інавацыйным развіцці мастацкай культуры Рэспублікі Беларусь, грамадска-палітычнай і адукацыйна-выхаваўчай дзейнасці, забеспячэнні гуманітарнай бяспекі.

Задачы аддзела:

  • даследаванне філасофска-метадалагічных праблем літаратуры і эстэтыкі як сацыяльных феноменаў у кантэксце гістарычных і сучасных трансфармацый;
  • выяўленне сэнса- і формаўтваральных складнікаў нацыянальнай культуры як эстэтычнай сістэмы каштоўнасных адносін чалавека да свету;
  • раскрыццё прычын, сутнасці і асноўных тэндэнцый сацыякультурных трансфармацый і змяненняў у духоўнай сферах грамадскага жыцця;
  • выяўленне асноўных фактараў уплыву і прынцыпаў фарміравання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці, эстэтычнай самасвядомасці і самасцвярджэння;
  • эксплікацыя этычных і эстэтычных дамінантаў мастацкай літаратуры як важнага кампанента нацыянальнай культуры;
  • канцэптуалізацыя аксіялагічнай парадыгмы нацыянальнай мастацкай культуры і літаратуры як базавага структураўтваральнага складніка сацыякультурнай сферы;
  • распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў Цэнтра на практыцы, іх суправаджэнне пры выкарыстанні зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі кіравання і суб’ектамі гаспадарання.

Контакты

Кіраўнік аддзела: д.філал.н., праф. Максімовіч Валерый Аляксандравіч
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, ком. 510
Тэлефон: +375-29-768-55-22



Навіны па тэме


Публікацыі па тэме