Супрацоўнікі Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў правялі выязную сесію навукова-практычнага семінара па актуальных праблемах гісторыі інтэлектуальнай культуры Беларусі

25.04.2019

24 красавіка 2019 г. супрацоўнікі Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў В.А. Максімовіч, С.І. Санько, І.М. Дубянецкая і І.М. Новік сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта ў рамках рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы правялі выязную сесію навукова-практычнага семінара па актуальных праблемах гісторыі інтэлектуальнай культуры Беларусі для працаўнікоў культуры і настаўнікаў сярэдніх школ Лагойскага раёна.
Падчас сустрэчы С.І. Санько пазнаёміў прысутных з гісторыяй Інстытута філасофіі, асноўнымі кірункамі яго дзейнасці, а таксама даследаваннямі, якія праводзіць Цэнтр гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў, і ходам рэалізацыі праекта выдання 6-томной «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі».
В.А. Максімовіч раскрыў значэнне тэмы малой радзімы ў творчасці беларускіх паэтаў і прачытаў уласныя вершы, прысвечаныя яго роднай Лагойшчыне.
І.М. Дубянецкая адзначыла вялізную ролю, якую адыграў ураджнец Лагойшчыны, вядомы рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Валяр’ян Пратасевіч-Шушкоўскі (1505 – 1579) у справе арганізацыі вышэйшай адукацыі ў краіне.
І.М. Новік распавёў пра першага рэцэнзента Янкі Купалы Ўладзіміра Самойлу, знаёмства каторага з будучым паэтам адбылося яшчэ ў юнацкія гады менавіта на Лагойшчыне.
Больш падрабязна падзея асветлена на Лагойскім рэгіянальным інтэрнэт-партале.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі