Ўручаны ўзнагароды пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшую філасофскую работу магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў, прымеркаванага да 90-годдзя НАН Беларусі

16.11.2018

16 лістапада 2018 года падчас пасяджэння Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Інтэлектуальная культура Беларусі III: метадалагічны капітал філасофіі і контуры трансдысцыплінарнага сінтэзу ведаў” ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатолій Лазарэвіч уручыў узнагароды пераможцам і ўдзельнікам рэспубліканскага конкурсу на лепшую філасофскую работу магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў, прымеркаванага да 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Конкурс праводзіўся ў кастрычніку-лістападзе 2018 года з мэтай распаўсюджвання інфармацыі аб гісторыі, дасягненнях і кірунках дзейнасці беларускай акадэмічнай філасофскай школы, папулярызацыі актуальных філасофскіх ведаў, павышэння зацікаўленасці магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў да даследавання філасофскіх навук і самастойнай філасофскай творчасці, прыцягнення таленавітай моладзі да прафесійнай самарэалізацыі ў навуковай сферы.

Пераможцамі конкурсу сталі:
Дыплом I ступені – Кудака Антон Аляксандравіч, аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, хімічны факультэт
Дыплом II ступені – Калядка Ілля Мікалаевіч, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, факультэт філасофіі і сацыяльных навук
Дыплом III ступені – Скіба Іван Рауфавіч, аспірант Інстытута філасофіі НАН Беларусі, цэнтр філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў

Сертыфікаты аб удзеле ў канферэнцыі атрымалі:
Сташыс Уладзіслаў Алегавіч, магістрант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, факультэт філасофіі і сацыяльных навук
Голубеў Іван Сяргеевіч, магістрант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, факультэт філасофіі і сацыяльных навук
Касянкоў Аляксандр Юр’евіч, аспірант Інстытута філасофіі НАН Беларусі
Сакоўскі Яўген Пятровіч, аспірант Інстытута філасофіі НАН Беларусі, цэнтр гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў

Згодна з Палажэннем аб конкурсе, пераможцам будзе прадастаўлена права надрукаваць артыкул у зборніку навуковых прац “Філасофскія даследаванні”, уключаным у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскіх навуках.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі