У Інстытуце філасофіі прайшла сустрэча з іранскімі вучонымі

02.11.2018

2 лістапада 2018 г. у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі прайшла сустрэча з іранскімі вучонымі. Доктар Мустава Хасейні, рэктар універсітэта Эсра Цехран, доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар і доктар Мехдзі Мусаві, выкладчык дзяржаўнага універсітэта Цеграі і Шахід Бехешці, доктар філасофіі і тэалогіі прадставілі даклады на тэму “Філасофія Ірана”, расказалі беларускім калегам пра сістэму філасофскай адукацыі ў сваёй краіне, а таксама адказалі на пытанні слухачоў.
Акрамя гэтага ў дырэкцыі Інстытута адбыліся перамовы з іранскімі калегамі аб далейшым супрацоўніцтве і выкананні сумесных навукова-даследчых праектаў.
Інстытут філасофіі НАН Беларусі пры падтрымцы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь паспяхова правёў 2 чэрвеня 2015 года міжнародны круглы стол «Аятала Хамейні і дыялог цывілізацый Захаду і Усходу», 18 снежня 2013 году – буйную міжнародную навуковую канферэнцыю «Авіцэна: мысліцель, навуковец, гуманіст», па выніках якой быў выдадзены зборнік дакладаў і тэзісаў канферэнцыі.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі