Дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатолій Лазарэвіч прыняў удзел у рабоце III Беларуска-Кітайскага навуковага форуму па гуманітарных абменах і дзелавым супрацоўніцтве

16.10.2018

Дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатолій Лазарэвіч прыняў удзел у рабоце III Беларуска-Кітайскага навуковага форуму па гуманітарных абменах і дзелавым супрацоўніцтве «Адзін пояс – Адзін шлях» і Кітайска-Беларускае супрацоўніцтва: Новае развіццё і Новыя перспектывы» ў г. Чжухай, прав. Гуандун, Кітайская Народная Рэспубліка.

Мерапрыемства было арганізавана Кітайскай акадэміяй грамадскіх навук, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Пекінскім педагагічным універсітэтам і мэрыяй г. Чжухай з мэтай абмеркавання стану і перспектыў развіцця беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага, гуманітарнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў кантэксце рэалізацыі глабальнай ініцыятывы «Адзін пояс, Адзін шлях».

У рабоце форуму прынялі ўдзел больш за 150 прадстаўнікоў навуковых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычнага корпусу і сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У рамках навуковага форуму была арганізавана работа шасці пленарных сесій, у рамках якіх вучоныя НАН Беларусі прадставілі тэматычныя даклады і ключавыя навуковыя распрацоўкі акадэмічных арганізацый. Дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатолій Лазарэвіч са старшынёй Усекітайскага асацыяцыі па вывучэнню Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лі Юнцюанем выступілі мадэратарамі секцыі “Навукова-тэхнічнае, адукацыйнае і культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая”.

Больш падрабязна пра форум можна даведацца на сайце НАН Беларусі.

Фота Інстытут эканомікі НАН Беларусі

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі