Адбылася публічная лекцыя Катажыны Воян «Метамарфозы жыцця Саламеі Рэгіны Русецкай»

06.06.2018

5 чэрвеня 2018 г. у Iнтэлектуальным клубе «Жанчыны ў філасофіі” з публічнай лекцыяй «Метамарфозы жыцця Саламеі Рэгіны Русецкай» выступіла Катажына Воян, доктар гуманітарных навук у галіне мовазнаўства, прафесар, кіраўнік Секцыі мовы, культуры і эканомікі Фінляндыі ў Інстытуце скандынавiстыкi Гданьскага ўніверсітэта.
Мерапрыемства было прымеркавана да святкавання 300-гадовага юбілея Саламеi Рэгіны Русецкай – ураджэнкі Навагрудчыны, першай у Рэчы Паспалітай жанчыны-ўрача, вандроўніцы і пісьменніцы, якая пакінула пасля сябе мемуары «Авантуры майго жыцця». Кніга злучае ў сабе рысы прыгодніцкага рамана і нататкі падарожніцы, адлюстроўвае яе бачанне сучаснай ёй Турцыі, Польшчы, Расіі, Аўстрыі і інш. У сваіх успамінах яна апісвае культуру і норавы розных народаў, гістарычныя падзеі, прыдворныя інтрыгі, сведкай якіх яна стала.
Саломея Рэгіна Русецкая з’яўляецца унікальнай фігурай у гісторыі XVIII стагоддзя, паколькі яна змагла рэалізаваць сябе ў медыцыне, якая лічылася ў той час пераважна мужчынскай сферай дзейнасці. Абмеркаванне метамарфозаў яе жыцця выклікала жывую цікаўнасць аўдыторыі. Адбылася дыскусія, у якой былі закрануты пытанні сацыяльнай ролі жанчын у грамадстве, поглядаў аўтара на іх становішча ў розных культурах. Таксама ўвагу прысутных прыцягнуў асаблівы стыль рамана, які спалучае ў сабе элементы розных моваў і дыялектаў.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі