Першы беларускі філасофскі кангрэс «Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце»
Кангрэс арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь як сродак інтэграцыі філасофскай супольнасці краіны вакол агульных для яе членаў ідэалаў, каштоўнасцей і даследчых задач. Перад арганізатарамі і ўдзельнікамі гэтага форуму ставілася мэта сістэмна прадставіць гісторыю і інтэлектуальны капітал беларускай філасофскай традыцыі; адлюстраваць яе ролю ў працэсах развіцця філасофскіх ведаў у нацыянальным і глабальным маштабе.
У ходзе працы Кангрэса рыскрыты патэнцыял айчыннай філасофіі ў вырашэнні пастаўленых перад навукай і грамадствам тэарэтыка-метадалагічных, духоўна-культурных і каштоўнасных праблем. Абмеркавана культуратворчая роля філасофскіх ведаў у сучасным грамадстве, яго магчымасці ў сферы гарманізацыі грамадскіх адносін, аптымізацыі працэсаў дзяржаўнага будаўніцтва, светапоглядным і тэарэтыка-метадалагічным забеспячэнні сучаснай сістэмы адукацыі.
Праца Кангрэса спрыяла лепшай каардынацыі дзейнасці паміж філасофскімі школамі, установамі, супольнасцямі краін Усходу і Захаду. Яна зробіць унёсак ва ўдасканаленне стратэгіі філасофскіх даследаванняў у нацыянальным, рэгіянальным і глабальным маштабе; дазволіць выявіць перспектыўныя напрамкі міжнароднага навуковага супрацоўніцтва на аснове шырокага кола філасофскіх ведаў і практык.
Кангрэс актуалізаваў цікавасць нацыянальных і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі, шырокай грамадскасці да здабытку філасофскай культуры Беларусі і навейшых дасягненняў у галіне філасофскіх навук. Гэты форум стаў месцам сустрэчы, дыскусіі і супрацоўніцтва прадстаўнікоў акадэмічнага, адукацыйнага і грамадскага сектара філасофскай навукі. Ён будзе садзейнічаў прыцягненню даследчыкаў, якія працуюць у галіне прыродазнаўчых навук, інжынерна-тэхнічных і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, а таксама аспірантаў і магістрантаў да працы ў рамках міждысцыплінарных даследчых калектываў, арыентаваных на вырашэнне актуальных праблем філасофіі і міждысцыплінарных ведаў.
Рабочыя мовы Кангрэса: беларуская, руская, англійская.
Арганізатары і экспертна-дыскусійныя пляцоўкі
- Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Факультэт філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
- Кафедры філасофіі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Тэматычныя напрамкі
На Кангрэсе абмеркаваны ўвесь спектр праблем, якія стаяць перад сучаснымі даследчымі, адукацыйнымі і сацыяльна-практычнымі праграмамі ў галіне філасофскіх ведаў.
У іх ліку:
- Вытокі, гістарычнае развіццё і сучасны стан беларускай філасофскай традыцыі.
- Дзевяць вякоў беларускай філасофіі: імёны, падзеі, публікацыі.
- Феномен нацыянальнай філасофіі ў глабальным свеце.
- Філасофская класіка і сучасныя трэнды ў развіцці сусветнай філасофскай думкі.
- Філасофія як спосаб разумення глабальнай сацыядынамікі, ацэнкі інфармацыйных, адукацыйных, сацыяльных і духоўных працэсаў.
- Глабальныя праблемы і рызыкі як прадмет філасофскага асэнсавання.
- Філасофія ў еўразійскай сацыякультурнай прасторы: метадалагічны і экспертны капітал, вопыт і задачы ўдзелу ў грамадскіх трансфармацыях.
- Чалавек у XXI стагоддзі: філасофскія аспекты інтэлектуальна-кагнітыўнага, эмацыйнага, духоўна-маральнага, каштоўнасна-светапогляднага патэнцыялу.
- Логіка і метадалогія прыродазнаўчага і гуманітарнага пазнання: класіка, некласіка, постнекласіка.
- Філасофска-метадалагічныя падставы і светапоглядныя прынцыпы трансдысцыплінарных праграм у навуцы.
- Сучасныя праблемы онталогіі, метафізікі і філасофіі пазнання.
- Філасофія свядомасці і метадалогія кагнітыўных навук.
- Філасофія мовы, лінгвістычная філасофія, семіётыка, дыскурсіўны аналіз.
- Філасофскія веды як перадумова рэгулятываў устойлівага развіцця ў сістэме «чалавек – грамадства – прырода».
- Філасофскія праблемы глабальнай інфармацыйнай супольнасці. Філасофія віртуальнай рэальнасці і сеткавай камунікацыі.
- Этычныя выклікі сацыяльнага і навукова-тэхналагічнага развіцця.
- Філасофскія праблемы гендэрных даследаванняў.
- Погляд філасофіі на эвалюцыю адукацыйнай сістэмы. Актуальныя праблемы філасофскай адукацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы.
- Філасофскія веды і абгрунтаванне шляхоў гарманізацыі міжкультурных і міжканфесійных адносін. Філасофія рэлігіі.
- Актуальныя філасофскія праграмы вывучэння культуры, сацыяльна-палітычнай і ідэйна-светапогляднай дынамікі: Беларусь, рэгіён, свет.
- Развіццё філасофскіх і міждысцыплінарных даследаванняў у сістэме прыярытэтаў дзяржаўнай навуковай палітыкі.
Удзел
Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна было ў тэрмін па 18 чэрвеня 2017 года прайсці электронную рэгістрацыю на вэб-сайце http://congress.philosophy.by, размясціўшы там назву даклада (выступу), звесткі пра аўтара (аўтараў), абраны тэматычны напрамак і кароткія тэзісы выступу (да 3 000 друкаваных знакаў з прабеламі, што прыкладна адпавядае 1 стар. друкаванага тэксту 14-м памерам шрыфту, адзінарным інтэрвалам).
Публікацыі
Тэзісы ўдзельнікаў, адпраўленыя пры рэгістрацыі, плануецца размясціць на сайце Кангрэса і выдаць асобнай кнігай да пачатку мерапрыемства.
Па выніках Кангрэса будзе дадаткова апублікаваны зборнік дакладаў і матэрыялаў.
Найважнейшыя даты
Рэгістрацыя ўдзельнікаў, прыём тэзісаў | Да 19 чэрвеня 2017 г. |
Фарміраванне праграмы, рассылка запрашэнняў | Да 20 верасня 2017 г. |
Публікацыя зборніка тэзісаў | Да 18 кастрычніка 2017 г. |
Прыбыццё і размяшчэнне ўдзельнікаў | 16–18 кастрычніка 2017 г. |
Рэгістрацыя | 18 кастрычніка 2017 г |
Работа Кангрэса | 18–20 кастрычніка 2017 г. |
Падрыхтоўка зборніка матэрыялаў Кангрэса | Кастрычнік – снежань 2017 г |
Даведачная інфармацыя
Поўная інфармацыя пра Кангрэс, праграму яго мерапрыемстваў, магчымасці пражывання ў г. Мінску і інш. будзе размяшчацца на вэб-сайце http://congress.philosophy.by. Зацікаўленых удзельнікаў просім сачыць за абнаўленнямі гэтай інфармацыі.
Тэл. +375 17 2841863, факс +375 17 2842925.