Першы беларускі філасофскі кангрэс «Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце»

Дзе размясціцца ў горадзе Мінску ў дні кангрэса

Па шматлікіх просьбах калег прыводзім інфармацыю аб недарагіх гасцініцах, дзе ўдзельнікі кангрэса з іншых гарадоў і краін могуць размясціцца ў дні мерапрыемствы.
Дадзеная інфармацыя даведачная, не носіць рэкламнага характару, узятая адкрытых крыніц (сеткі Інтэрнэт) і не з’яўляецца публічнай афертай.

Выявы прадастаўлены сервісам Яндэкс.Карты. Калі ласка, дачакайцеся загрузки малюнкаў

Гасцініца«Акадэмічная»

вул.Сурганава, 7

Знаходзіцца ў акадэмічным квартале – у непасрэднай блізкасці ад месцаў рэгістрацыі ўдзельнікаў кангрэса, адкрыцця, першага і заключнага пленарнага пасяджэння, а таксама канферэнцыі « Філасофскія веды ў навуцы і культуры ».
Вэб-сайт з цэнамі (у расійскіх рублях і еўра) – по данной ссылке.


Гасцініца«Спорт»

вул. Якуба Коласа, 35

Знаходзіцца ў 7-10 хвілінах хады ад Прэзідыума НАН Беларусі на паралельнай вуліцы. Усе мерапрыемствы, якія праходзяць у акадэмічным квартале, таксама даступныя пешшу.
Прапануюцца нумары і месцы ў нумарах. Вэб-сайт з цэнамі – по данной ссылке.


Гасцініца спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі»

праспект Незалежнасці, 80А

Знаходзіцца ў 10-15 хвілінах хады ад Прэзідыума НАН Беларусі ўнутры суседняга квартала. Побач ўваход у Цэнтральны батанічны сад. Усе мерапрыемствы, якія праходзяць у акадэмічным квартале, таксама даступныя пешшу.
Прапануюцца нумары і месцы ў нумарах. Вэб-старонка з цэнамі – по данной ссылке.


Гасцініца «Экспрэс»

вуліца Бабруйская, 4а

Знаходзіцца ў комплексе будынкаў, якія прымыкаюць да цэнтральнага чыгуначнага вакзала. Побач станцыя метро “Плошча Леніна”, якая знаходзіцца на той жа лініі, што і станцыя метро “Акадэмія навук”, а таксама ўсе транспартныя камунікацыі горада.
Прапануюцца месцы ў нумарах і 1-2-мясцовыя нумары па цане ад 15 дал. У суткі. Вэб-старонка з цэнамі – по данной ссылке.


Гасцініца«Жэлонь»

вул. Адоеўскага, 52

Размешчана побач са станцыяй метро “Спартыўная”. Адносiцца да экономклассу з коштам пражывання ад 10 дал. у суткі. Геаграфічна бліжэй да факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзе пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя « Філасофія і цывілізацыйныя перспектывы постсучаснасці» (Адлегласць – тры прыпынкі метро да станцыі “Фрунзенская” на той жа лініі).
Вэб-старонка з кантактнымі дадзенымі – по данной ссылке.


Гасцініца «БонОтель»

вул. Прытыцкага, 2

Размешчана паблізу станцыі метро “Пушкінская”. Торхзорачная гасцініца новай пабудовы, са сваім рэстаранам. Геаграфічна бліжэй да факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзе пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Філасофія і цывілізацыйныя перспектывы постсучаснасці» (Адлегласць – два прыпынкі метро да станцыі “Фрунзенская” на той жа лініі).
Вэб-сайт – по данной ссылке.


Інфармацыя аб мерапрыемствы

Важныя даты

Заяўкі прымаюцца: 12.04.2017 — 25.06.2017
Заяўкі можна рэдагаваць: 12.04.2017 — 25.06.2017

Іншыя мерапрыемствы