Апублікавана праграма Першага беларускага філасофскага кангрэса

14.10.2017

Завяршаецца падрыхтоўка да Першага беларускаму філасофскага кангрэса, які пройдзе ў Мінску 18-20 кастрычніка 2017 года. Сфарміравана праграма кангрэса, якая ўключае ў сябе працу трох міжнародных навуковых канферэнцый, калоквіум даследчыкаў гісторыі філасофіі, а таксама шэраг самастойных круглых сталоў, адкрытых лекцый, прэзентацый. Мерапрыемствы кангрэса пройдуць на пляцоўках Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута філасофіі, Інстытута гісторыі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, а таксама на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Азнаёміцца з праграмай кангрэса можна па дадзенай спасылцы.


Іншыя навіны


Новыя публікацыі