Першы беларускі філасофскі кангрэс «Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце»
Рабочая праграма Першага беларускага філасофскага кангрэса
У праграме Першага беларускага філасофскага кангрэса « Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце » &Ndash; звыш 630 дакладаў, выступаў і стэндавых публікацый. Яны будуць зробленыя ў рамках трох міжнародных навуковых канферэнцый, калоквіума даследчыкаў гісторыі філасофіі, шэрагу самастойных круглых сталоў, лекцый і прэзентацый.
На гэтай старонцы можна загрузіць рабочую праграму кангрэса. Да пачатку мерапрыемства ў ёй магчымыя невялікія змены, звязаныя з удакладненнем асабістых планаў дакладчыкаў і тэматыкі іх выступленняў, выпраўленнем тэхнічных хібаў.
Для пошуку месца свайго выступу рэкамендуем загрузіць файл на Ваш камп’ютар або мабільную прыладу, адкрыць у праграме, прызначанай для чытання файлаў PDF, і выканаць пошук свайго прозвішча (улічыце варыянты з літарай е і ё ў рускамоўных прозвішчах).
Калі праграма кангрэса адкрылася прама ў інтэрнэт-браўзэры – праграме для чытання Інтэрнэту (напрыклад, у Google Chrome), адкрыйце ў ім акенца пошуку тэксту націскам спалучэння клавіш Ctrl + F на клавіятуры і ўвядзіце ў гэтае акенца сваё прозвішча.