Мэта Клуба – стварыць пляцоўку для дыскусій, для плённага дыялогу, усталявання і пашырэння прафесіных кантактаў жанчын, якія займаюцца філасофіяй.
Задачы Клуба:
-развіццё філасофскай супольнасці ды папулярызацыя філасофскай веды;
-стварэнне ўмоваў для павышэння статусу жанчыны ў філасофіі, забеспячэнне дадатковых магчымасцяў для прафесійнай самарэалізацыі;
-фарміраванне спрыяльнай культурнай ды творчай атмасферы для развіцця асобы, а таксама пазітыўных каштоўнасцей на карысць гендэрнай роўнасці ў навуковым асяродку;
-дапамога навуковаму супрацоўніцтву паміж жанчынамі ў філасофіі, пашырэнне партнёрскіх сувязяў і дзелавых кантактаў паміж жанчынамі ў Беларусі і свеце;
-арганізацыя ўзаемадзеяння з сеткамі жанчын-навукоўцаў, грамадскімі арганізацыямі, органамі дзяржаўнага кіравання.
Фармат мерапрыемстваў Клуба:
-адкрытыя лекцыі і дыскусіі з удзелам запрошаных экспертаў;
-семінары, канферэнцыі, круглыя сталы;
-культурна-асветніцкія мерапрыемствы;
-рыдзінг-групы;
-“філасофская кавярня”;
-нефармальныя сустрэчы ды ініцыятывы ўдзельніц Клуба.
Запоўніць заяўку для ўдзелу ў Інтэлектуальным Клубе “Жанчыны ў філасофіі” магчыма тут.
Кантакты: women_in@philosophy.by