Міждысцыплінарны майстар-клас «Актывізацыя крэатыўнасці: мадэль 5+»

12.06.2018

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на міждысцыплінарны майстар-клас «Актывізацыя крэатыўнасці: мадэль 5+». Мерапрыемства адбудзецца ў 15:00 14 чэрвеня 2018 г. на адрас: вул. Сурганава 1, к.2, аўд. 302 (3-ці паверх).
Важным кампанентам навукова-даследчай дзейнасці з’яўляецца ўменне ствараць арыгінальныя ідэі, крытычна асэнсоўваць ўстояныя падыходы ў вырашэнні навуковых праблем, аптымізаваць працэс навуковых пошукаў. У сучасным інавацыйна арыентаваным грамадстве наватарства, творчы характар, крэатыўнасць выступаюць неад’емным спадарожнікам інжынернага, прыродазнаўчанавуковага і гуманітарнага мыслення. У фокусе майстар-класа знаходзіцца праблема актывізацыі крэатыўнасці асобы ў адзінстве такіх яе элементаў, як нестандартнае мысленне, ментальная гнуткасць, стрэсаўстойлівасць, вынаходніцтва, самаактуалізацыі. Прапануецца знаёмства з аўтарскай мадэллю крэатыўнасці і механізмамі яе ажыццяўлення, пабудаванай на замежных і айчынных аналогах.
Майстар-клас прызначаны для магістрантаў, аспірантаў, маладых навукоўцаў, навуковых работнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблематыкай крэатыўнасці і асобаснага росту.

Вядучы: кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, спецыяліст у галіне логікі, тэорыі творчасці Дзмітрый Валянцінавіч Ермаловіч.

Для ўдзелу ў майстар-класе трэба зарэгістравацца ў онлайн-форме: https://goo.gl/forms/lvyIyJcopBlY3S2o2


Іншыя навіны


Новыя публікацыі