Беларускае філасофскае таварыства запрашае на II Канферэнцыю

14.04.2022

Згодна са Статутам Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае філасофскае таварыства», 14 красавіка (чацвер) 2022 г. у 13:00 у ДНУ «Інстытут філасофіі НАН Беларусі» (Г. Мінск, вул. Сурганава, 2, аўд. 302) пройдзе II канферэнцыя РГА «БФТ». Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца падвядзенне вынікаў дзейнасці Таварыства за пяцігадовы перыяд, абмеркаванне планаў і перспектыў яго далейшага развіцця ў кантэксце традыцый беларускай філасофіі, удзелу ў рэгіянальным і глабальным супрацоўніцтве.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў працы канферэнцыі членаў беларускага філасофскага таварыства, навукоўцаў, выкладчыкаў, работнікаў органаў дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ўсіх зацікаўленых у развіцці і прасоўванні філасофскіх ведаў.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 12:00.

Канферэнцыя пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце. Параметры доступу ў дыстанцыйны рэжым будуць абвешчаныя пазней.

У 2022 годзе Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае філасофскае таварыства» адзначае 5-ую гадавіну свайго стварэння. За гэты перыяд таварыства прайшло знамянальны шлях. Яно стала аб’яднаўчай і кансалідуючай сілай для ўсіх людзей у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, чыя дзейнасць глыбока інтэграваная ў даследчыя, адукацыйныя і асветніцкія працэсы, звязаныя з функцыянаваннем і развіццём філасофскіх ведаў, каго цікавіць філасофія як першая ў гісторыі чалавецтва навука аб мудрасці.

Просім усе прапановы і пытанні высылаць на электронны адрас: 90@philosophy.by у тэме электроннага ліста пазначыць «Канферэнцыя БФТ», а таксама па тэлефонах: +375-17-3551877, +375-29-7746422.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Файлы для загрузкі

Программа II Конференции БФО


Іншыя навіны


Новыя публікацыі