Даклад прафесара Р. Г. Малiнецкага

22.12.2016

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае наведаць публічнае выступленне найвядомага расійскага вучонага, спецыяліста ў галіне міждысцыплінарных даследаванняў, сінэргетыкі, тэорыі кіравання рызыкамі Рыгора Генадзевiча Малинецкого.
Тэма даклада: “Сiнэргетыка ў новай навуковай карціне свету”.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках міждысцыплінарнага навуковага семінара Інстытута філасофіі НАН Беларусі “Філасофскія праблемы прыродазнаўства і тэхнікі” 22 снежня 2016 года па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава 1, корп. 2 (будынак Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі), аўдыторыя 302 (3-ці паверх). Пачатак у 15:30.


Іншыя навіны


Новыя публікацыі