Прэзентацыя клуба “Жанчыны ў філасофіі”

16.12.2016

15 снежня 2016 года Інстытут філасофіі прымаў прадстаўніц філасофскай супольнасці рэспублікі. У гэты дзень адбылося адкрыццё Інтэлектуальнага клуба «Жанчыны ў філасофіі». Гэта новы праект інстытута, накіраваны на каардынацыю дзейнасці па абмеркаванні і вырашэнню актуальных сацыякультурных праблем.
Інтэлектуальны клуб, ідэя якога належыць ініцыятыўным супрацоўніцам Інстытута філасофіі Н. А. Кутузавай, В. І. Давыдзік, Н. С. Ільюшэнка, Т. Я. Навіцкай, Ю. П. Серадзе, ствараецца ў кантэксце сусветнай практыкі па арганізацыі нацыянальных і міжнародных прафесійных супольнасцяў, якія ўносяць значны ўклад у развіццё і папулярызацыю філасофскіх ведаў, ідэй і канцэпцый. Арганізатары ставяць перад сабой мэту ўключыць у сумесную дзейнасць шырокае кола жанчын-філосафаў, спрыяць плённаму дыялогу і партнёрству сярод вучоных Беларусі і замежжа.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі