“Дзеля ісціны, дабра і прыгажосці…”

03.11.2016

4 лістапада 2016 года ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбудзецца ўшанаванне аднаго з найбольш аўтарытэтных сучасных беларускіх філосафаў, спецыяліста ў галіне гісторыі беларускай філасофіі, філасофіі культуры і культуралогіі, эстэтыкі і этнаарыентаваных філасофскіх дысцыплін доктара філасофскіх навук, прафесара Энгельса Канстанцінавіча Дарашэвіча. У гэтым годзе яму споўнілася 85 гадоў.
Да юбілейнай даты супрацоўнікі Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў падрыхтавалі пасяджэнне круглага стала на тэму “Дзеля праўды, дабра і прыгажосці…” У ім возьмуць удзел навукоўцы і педагогі Інстытута філасофіі і Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры – двух устаноў, з якімі цесна звязана творчыя біяграфія Энгельса Канстанцінавіча. Будуць прачытаныя даклады, прысвечаныя ўкладу прафесара Дарашэвіча ў беларускую філасофію і культуру, аналізу яго найважнейшых навуковых ідэй і канцэпцый, задачам вывучэння гісторыка-філасофскай спадчыны нацыі ў кантэксце прыярытэтаў філасофскіх даследаванняў у Беларусі, рэгіёне Усходняй Еўропы і свеце ў цэлым.

 

conf-2016-11-04-doroshevich-lazarevich conf-2016-11-04-session

 

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі