Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам філасофіі НАН Беларусі і Нацыянальным інстытутам сацыяльнага развіцця Кітайскай акадэміі грамадскіх навук
У мэтах замацавання супрацоўніцтва ў галіне філасофіі і культуры 25 красавіка 2018 г. адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ДНУ “Інстытут філасофіі НАН Беларусі” і Нацыянальным інстытутам сацыяльнага развіцця Кітайскай акадэміі грамадскіх навук. З боку Інстытута філасофіі НАН Беларусі дакумент падпісаў дырэктар інстытута Анатолій Лазарэвіч, з боку Нацыянальнага інстытута сацыяльнага развіцця Кітайскай акадэміі грамадскіх навук – дырэктар Чжан І.
Дадзенае Пагадненне заклікана стаць яшчэ адным крокам у развіцці сумесных навуковых даследаванняў і навуковага абмену, папулярызацыі дасягненняў беларускай і кітайскай навукі і культуры ў інтарэсах рэалізацыі ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях” і іншых праграм беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
Галерэя





