Абмеркаванне дакладу Дзмітрыя Сталярова прайшло ў Iнтэлектуальным клубе «Жанчыны ў філасофіі»

01.04.2019

1 красавіка 2019 г. на пасяджэнні Інтэлектуальнага клуба «Жанчыны ў філасофіі» адбылося абмеркаванне дакладу малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі НАН Беларусі Дзмітрыя Сталярова на тэму «Патрыярхальная стэрэатыпiзацыя як сістэма дыскрымінацыі мужчын».
Дакладчык разгледзеў ключавыя рысы гендэрнай сістэмы патрыярхату, іх уплыў на становішча мужчын у традыцыйным грамадстве, якi задае вызначаныя нормы паводзін і стратэгіі выбудоўвання мужчынамі іх жыццёвых сцэнарыяў. У якасці прыкладаў негатыўнага ўплыву патрыярхату на мужчын былі прыведзены найбольш распаўсюджаныя рызыкі, якія закранаюць іх на розных этапах жыцця. Асаблівая ўвага была нададзена апісанню псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца мужчыны традыцыйных поглядаў (неабходнасць адпавядаць ідэалам паспяховасці, сілы, бясстрашнасці і інш.). Таксама была дадзена характарыстыка ўплыву традыцыйных стэрэатыпаў на выхаваўчыя і адукацыйныя практыкі. Дз. Сталяроў прызнаў неабходнасць пераадолення негатыўных гендэрных стэрэатыпаў і фарміравання культуры гендэрнай роўнасці. У заключэнне ім былі прапанаваны варыянты рэалізацыі прынцыпаў гендэрнай роўнасці, якія ў першую чаргу павінны будуць трансфармаваць традыцыі выхавання і сацыялізацыі.
Даклад выклікаў ажыўленую дыскусію, у якой былі прадстаўлены розныя пункты гледжання на феномен дыскрымінацыі мужчын у патрыярхальнай культуры.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі