Аддзел філасофіі інфармацыйных і кагнітыўных працэсаў

Мэта дзейнасці аддзела:

Правядзенне навуковых даследаванняў у галіне фундаментальных праблем філасофіі інфармацыйных і кагнітыўных працэсаў, станаўлення і развіцця інфармацыйнага грамадства, праблем глабальнай лічбавай трансфармацыі, праектавання вобраза пажаданай будучыні, распрацоўкі стратэгіі яго дасягнення ў адпаведнасці з мэтамі і прыярытэтнымі напрамкамі развіцця Рэспублікі Беларусь.

Напрамкі дзейнасці:

  • правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па замацаваных за аддзелам навуковых напрамках;
  • выяўленне прынцыпова новых шляхоў правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па прыярытэтных кірунках;
  • распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў аддзела на практыцы, суправаджэнне пры іх выкарыстанні зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі кіравання і суб’ектамі гаспадарання;
  • удзел у распрацоўцы і правядзенні навуковых экспертыз навуковых і практычных праграм і праектаў, а таксама праектаў нарматыўных прававых актаў па профілі аддзела;
  • вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай навукі і практыкі ў галіне філасофска-метадалагічных даследаванняў і садзейнічанне іх практычнаму выкарыстанню;
  • падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і суісканне;
  • садзейнічанне развіццю двух- і шматбаковых сувязяў па ўзаемадзеянні з замежнымі краінамі па правядзенні сумесных даследаванняў і павышэнні кваліфікацыі работнікаў аддзела.

Кантакты

Тэлефон: +375-17-353-41-10



Навіны па тэме


Публікацыі па тэме