Institute of Philosophy Holds the Contest fot the Best Essay among Students

У 2016 годзе спаўняецца 85 гадоў з дня заснавання Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – вядучага навукова-даследчага цэнтра ў галіне філасофскіх ведаў у Рэспубліцы Беларусь. Да гэтай даты прымеркаваны конкурс на лепшую філасофскую працу сярод студэнтаў і магістрантаў устаноў вышэйшай адукацыі.
Удзел у конкурсе могуць прыняць студэнты і магістранты ўсіх спецыяльнасцяў. Для гэтага неабходна напісаць творчую работу ў фармаце кароткага навуковага артыкула (эсэ) аб’ёмам 8-16 тыс. друкаваных знакаў па адной з наступных тэм:
Як я разумею філасофію;
Роля філасофіі ў сучасным свеце;
Магчымасці філасофіі ў асэнсаванні глабальных праблем сучаснасці;
Філасофія ў вызначэнні мадэляў будучага чалавецтва;
Праблема чалавека ў інфармацыйна-сеткавым грамадстве;
Філасофія і навука ў сучасным свеце: агульнасць, адрозненні, супрацоўніцтва;
Філасофска-этычныя праблемы навукі, тэхнікі і найноўшых тэхналогій;
Нацыянальная філасофская думка Беларусі: гісторыя і сучаснасць;
Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і яго ролю ў развіцці беларускай інтэлектуальнай культуры.
Канкурсанты могуць удакладняць і дапаўняць пералічаныя фармулёўкі пры захаванні агульнай тэматычнай накіраванасці.
Падрыхтаваныя работы накіроўваюцца ў Інстытут філасофіі НАН Беларусі на адрас электроннай пошты institute.philosophy@outlook.com (тэма ліста – «На конкурс») або ў раздрукаваным выглядзе па адрасе 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2 (можна даставіць асабіста).
Апошні дзень прыёму работ – 11 сакавіка 2016 года.
Па выніках конкурсу вызначаюцца лаўрэаты (дыпломы I, II, III ступені). Ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца ў ходзе міжнароднай навуковай канферэнцыі да 85-годдзя Інстытута філасофіі НАН Беларусі 21 красавіка 2016 г. Работы, удастоеныя дыплома I ступені, будуць рэкамендаваны да публікацыі ў зборніку навуковых прац Інстытута філасофіі «Філасофскія даследаванні» (уваходзіць у пералік выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскіх навуках). Працы, удастоеныя дыплома II, III ступені, будуць уключаны ў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі да 85-годдзя Інстытута філасофіі.
Падрабязная інфармацыя, патрабаванні да афармлення матэрыялаў знаходзяцца па спасылцы .