Institute of philosophy will take part in the exhibition fare of the achievements of Belarusian science

31.08.2015

Sorry, this entry is only available in Беларуская and Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in one of the available alternative languages. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

3-4 верасня 2015 у Мінску на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца выстава-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі. Інстытут філасофіі НАН Беларусі прыме ўдзел у мерапрыемстве са сваімі новымi распрацоўкамі. На стэндзе інстытута будзе прадстаўлены шэраг навукова-практычных ідэй, методык і тэхналогій, якія зацікавяць дзяржаўныя ўстановы і ведамствы, арганізацыі сістэмы адукацыі і сацыяльнай працы, прадпрыемствы рознай формы ўласнасці.

У ліку экспануемых прапаноў інстытута:

  • паслугі па арганізацыі іміджавых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
  • паслугі ў галіне этычнай экспертызы рэкламнай прадукцыі і публікацый;
  • распрацоўка па стварэнні нацыянальнага партала філасофскай думкі;
  • паслугі па выяўленні і зняццю сістэмных абмежаванняў у дзейнасці прадпрыемства;
  • паслугі па павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці прадпрыемстваў праз сістэму кіравання інтэлектуальным капіталам;
  • паслугі па павышэнню эфектыўнасці галіновых ланцужкоў з дапамогай кіравання галіновымі ведамі;
  • аўдыт маральна-псіхалагічнага клімату і стылю кіравання на прадпрыемстве;
  • распрацоўка па фарміраванні метапрадметныя кампетэнцый ў вучняў сродкамі вучэбна-метадычнага комплексу «Філасофія ў школе».

На стэндзе інстытута наведвальнікі змогуць азнаёміцца ​​з найноўшымі кніжнымі выданнямі акадэмічнай філасофскай школы.


More news


Recent publications