Інстытут выступіў суарганізатарам шэрагу міжнародных навуковых мерапрыемстваў у он-лайн фармаце

19.03.2018

Sorry, this entry is only available in Беларуская and Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in one of the available alternative languages. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Інстытут філасофіі НАН Беларусі выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура і праблема цывілізацыйнага выбару”, Міжнароднага філасофска-метадалагічнага семінара “Праблема чалавека: гісторыя і сучаснасць”, а таксама Міжнароднага круглага стала “Ідэі і абгрунтаванні змяненняў да праграм пераўтварэнняў” (15-16 сакавіка 2018 года, Усць-Каменагорск – Кастанай – Мінск). Мерапрыемствы прайшлі ў оn-line рэжыме. Дзякуючы такому фармату правядзення мерапрыемстваў, да іх змаглі далучыцца ўдзельнікі з Казахстана, Расіі, Украіны, Беларусі.

Дырэктар Інстытута філасофіі Анатолій Лазарэвіч і супрацоўнікі прынялі актыўны ўдзел у пятым пасяджэнні канферэнцыі “Трансфармацыі ў культуры як следства цывілізацыйнага выбару: філасофска-светавыяўленчыя аспекты аналізу”, а таксама ў пятым пасяджэнні філасофска-метадалагічнага семінара “Дыялектыка і маральнае самавызначэнне чалавека”, дзе абмяняліся з замежнымі калегамі думкамі па тэмах сацыя-культурнай праблематыкі, механізмаў культурных, адукацыйных, сацыяльных, маральных і экалагічных трансфармацый

Gallery

Click image to enlarge

More news


Recent publications