The Philosopher and the Time: Truth, Wisdom, and Virtue

Sorry, this entry is only available in Беларуская and Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in one of the available alternative languages. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

19 мая 2016 года Інстытут філасофіі НАН Беларусі праводзіць міжнародны круглы стол “Філосаф і час: ісціна, мудрасць, дабрачыннасць”, прымеркаваны да 95-годдзя вядомага беларускага філосафа Аляксея Кліменцьевіча Манеева.

А. К. Манееў – чалавек цяжкага, але дзіўна насычанага лёсу. Ветэран, франтавік, арыгінальны і глыбокі мысліцель, ён унёс значны ўклад у філасофска-метадалагічнае пазнанне, у сучасную філасофскую анталогію і касмалогію. Гэты ўклад быў адзначаны складальнікамі анталогіі “Рускі касмізм”, якая выйшла ў 1993 годзе ў Маскве, дзе эсэ А.К. Манеева пастаўлена ў адзін шэраг з працамі С.Н. Булгакава, П.А. Фларэнскага, К.Э. Цыялкоўскага, У.І. Вярнадскага і яшчэ аднаго выдатнага беларускага вучонага – акадэміка В.Ф. Купрэвіча. І сёння, знаходзячыся ў шаноўным узросце, А.К. Манееў працягвае цікавіцца навінкамі філасофскай думкі, пасільна ўдзельнічае ў навуковым жыцці інстытута.

Пад час круглага стала плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні сучаснай філасофіі, логікі і метадалогіі навуковага пазнання, сацыяльнай антрапалогіі і экалогіі, звязаныя з рознымі бакамі шматпланавай творчасці А.К. Манеева. Зборнік навуковых прац, які плануецца выдаць па выніках форуму, стане яшчэ адным падарункам філасофскай супольнасці рэспублікі выдатнаму юбіляру.


Other events