Social Ecology and Bioethics Department

Sorry, this entry is only available in Беларуская and Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in one of the available alternative languages. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Гісторыя дадзенага напрамку ўзыходзіць да канца 1970-х гг., калі ў Інстытуце філасофіі ўпершыню сталі выконвацца даследаванні сацыяльна-экалагічнай накіраванасці, і пачалося фарміраванне профільнай навуковай школы. З 1992 года група існавала ў рамках сектара праблем сацыяльнай экалогіі, у 2004 годзе ператворанага ў аддзел філасофскіх праблем сацыяльнай экалогіі. З 2008 года — у складзе Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў. З 2021 года — як аддзел сацыяльнай экалогіі і біяэтыкі.

Асноўныя задачы, якія выконваюцца аддзелам:

  • аналіз стану, дынамікі і прадказальнасці развіцця сацыяльна-прыроднай сістэмы Беларусі;
  • вывучэнне феномену нацыянальных экалагічных інтарэсаў, каштоўнасна-экалагічных аспектаў фарміравання ідэалогіі беларускай дзяржавы;
  • тэарэтычная распрацоўка асноў экалагічнай культуры, адукацыі і выхавання як фактараў сацыяпрыроднай ўстойлівасці і інавацыйнага развіцця беларускага грамадства; распрацоўка сутнасці, прынцыпаў і зместу сучаснай экалагічнай этыкі;
  • даследаванне сацыякультурных падстаў і выпрацоўка практычных рэкамендацый па аптымізацыі дэмаграфічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўка, карэкцыя, экспертыза стандартаў экалагічнай адукацыі ў сярэдняй і вышэйшай школе;
  • распрацоўка філасофска-метадалагічных асноў і стратэгій ажыццяўлення аграрна-экалагічнай турыстычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Кантакты

Кіраўнік аддзела: к. ф. н. Захарава Наталля Яўгенаўна
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2, ком. 811
Тэлефон: +375-17-272-28-75



Related news


Related publications