Смалякоў, Д. А. Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI – сярэдзіны XVII стагоддзя

18.06.2020

Манаграфія прысвечана аднаму з адметных феноменаў у гісторыі інтэлектуальнай культуры Беларусі – рэлігійнай палеміцы канца XVI – сярэдзіны XVII ст., якая закранала не толькі пытанні хрысціянскай дагматыкі, але і шырокі спектр сацыяльна-філасофскіх праблем. Разглядаецца сацыяльна-філасофскі змест палемічных тэкстаў, дэманструецца, як розныя канфесіі ў шматрэлігійнай краіне па-рознаму бачылі мэты існавання дзяржавы і шляхі фарміравання нацыі, разумелі народную тоеснасць, сацыяльную роўнасць, узаемаадносіны царквы, свецкай улады і грамадства.
Разлічана на спецыялістаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў ВНУ гуманітарнага профілю, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца вытокамі беларускай ідэнтычнасці.

Смалякоў, Д. А.
Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI – сярэдзіны XVII стагоддзя / Д. А. Смалякоў; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 197 с.
ISBN 978-985-08-2569-8


Публікацыі


Апошнія навіны