Максімовіч, В. А. Нацыянальная мастацкая традыцыя ў кантэксце гуманітарнай бяспекі Беларусі
У манаграфіі разгледжаны тэарэтычныя і прыкладныя аспекты нацыянальнай мастацкай традыцыі, яе інтэлектуальны, маральны, эстэтычны патэнцыял, ступень уплыву на сучасныя нацыянальна-культурныя працэсы ў кантэксце фактараў і ўмоў забеспячэння гуманітарнай бяспекі сучаснага беларускага грамадства. Выяўлены канцэптуальна светапоглядныя і духоўна-маральныя асновы творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, К. Чорнага, В. Быкава, шматмернасць мастацка-эстэтычнага і экзістэнцыйна-анталагічнага дыскурсу іх творчасці.
Адрасавана даследчыкам, выкладчыкам, ідэалагічным работнікам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі захавання і развіцця нацыянальнай мастацкай традыцыі, узбагачэння духоўнага патэнцыялу сучаснага чалавека.
Максімовіч, В. А.
Нацыянальная мастацкая традыцыя ў кантэксце гуманітарнай бяспекі Беларусі / В. А. Максімовіч. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 267 с.
ISBN 9789850824622