Вiншуем усiх навукоўцаў з Сусветным днем фiласофii ЮНЕСКА

19.11.2015

Пачынаючы з 2002 года па ініцыятыве ЮНЭСКА штогод у трэці чацвер лістапада адзначаецца Сусветны дзень філасофіі. Больш за дзесяць гадоў у мерапрыемствах дня прымае актыўны ўдзел і Рэспубліка Беларусь.

Вядомасць гэтай даты выйшла далёка за межы супольнасці філосафаў. Без перабольшання Сусветны дзень філасофіі можна назваць прафесійным святам усіх думаючых людзей. Бо філасофія – гэта не толькі асноўная форма самаразумення культуры, але і месца сустрэчы, дыялогу і супрацоўніцтва розных тыпаў рацыянальнасці, шматстайных даследчых падыходаў і праграм.

Прымаючы пад увагу гэты факт, Інстытут філасофіі НАН Беларусі імкнецца ўсёй сваёй працай падкрэсліць нязменную значнасць філасофіі ў сучасных сацыякультурных працэсах, яе ролю ў паляпшэнні якасці жыцця людзей, пабудове стабільнага, гарманічнага, справядлівага грамадства.

Мы ўдзячныя вам, паважаныя калегі, за тое, што вы падзяляеце нашы каштоўнасці і аказваеце неацэнную дапамогу ў нашай працы. Сведчаннем таму – плённыя дыскусіі ў рамках канферэнцый, якія арганізуюцца да Сусветнага дня філасофіі, нашыя сумесныя навукова-даследчыя праекты і ініцыятывы.

Ад душы віншуем усіх вас з нашым агульным святам. Жадаем і далей захоўваць імкненне і густ да філасофскім дыскусіям, да складаным тэарэтычным праблемам, да напружанага творчаму працы. Жадаем новых яркіх здзяйсненняў, цікавых сустрэч і адкрыццяў, поспехаў ва ўсіх вашых пачынаннях!


Іншыя навіны


Новыя публікацыі