Супрацоўнік iнстытута стаў лаўрэатам прэстыжнай міжнароднай прэміі

11.01.2017

На мяжы 2016-2017 года ў Інстытуце філасофіі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных падвядзенню вынікаў дзейнасці арганізацыі за 2016 год і планаванню на год будучы. Прыкметнае месца сярод іх заняло ўшанаванне супрацоўнікаў, якія дасягнулі новых вышынь выніковасці і прызнання ў мінулым годзе. Так, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра кіравання ведамі і кампетэнцыі Віталь Дзяміраў стаў ў 2016 г. лаўрэатам прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) за цыкл прац «Мадэляванне структуры пазнавальных працэсаў на аснове семантычных тэхналогій і тэмпаралагічных канцэпцый».
На спецыяльным пасяджэнні Вучонага савета дырэктар інстытута А. А. Лазарэвіч і вядучыя навуковыя супрацоўнікі выказалі Віталю Віктаравічу самыя цёплыя віншаванні і пажаданні новых творчых поспехаў.


Іншыя навіны


Новыя публікацыі