Інстытут філасофіі прыме ўдзел у выставе-кірмашы дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі
31.08.2015
3-4 верасня 2015 у Мінску на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца выстава-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі. Інстытут філасофіі НАН Беларусі прыме ўдзел у мерапрыемстве са сваімі новымi распрацоўкамі. На стэндзе інстытута будзе прадстаўлены шэраг навукова-практычных ідэй, методык і тэхналогій, якія зацікавяць дзяржаўныя ўстановы і ведамствы, арганізацыі сістэмы адукацыі і сацыяльнай працы, прадпрыемствы рознай формы ўласнасці.
У ліку экспануемых прапаноў інстытута:
- паслугі па арганізацыі іміджавых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
- паслугі ў галіне этычнай экспертызы рэкламнай прадукцыі і публікацый;
- распрацоўка па стварэнні нацыянальнага партала філасофскай думкі;
- паслугі па выяўленні і зняццю сістэмных абмежаванняў у дзейнасці прадпрыемства;
- паслугі па павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці прадпрыемстваў праз сістэму кіравання інтэлектуальным капіталам;
- паслугі па павышэнню эфектыўнасці галіновых ланцужкоў з дапамогай кіравання галіновымі ведамі;
- аўдыт маральна-псіхалагічнага клімату і стылю кіравання на прадпрыемстве;
- распрацоўка па фарміраванні метапрадметныя кампетэнцый ў вучняў сродкамі вучэбна-метадычнага комплексу «Філасофія ў школе».
На стэндзе інстытута наведвальнікі змогуць азнаёміцца з найноўшымі кніжнымі выданнямі акадэмічнай філасофскай школы.