У Iнтэлектуальным клубе «Жанчыны ў філасофіі» абмеркавалі даклад У. Ф. Мартынава «Мужчына і жанчына ў сучаснай гендэрнай прасторы»

29.05.2019

29 мая 2019 г. у рамках пасяджэння Інтэлектуальнага клуба «Жанчыны ў філасофіі» выступiў загадчык кафедры культуралогіі Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава, доктар культуралогіі, прафесар Уладзімір Фёдаравіч Мартынаў на тэму «Мужчына і жанчына ў сучаснай гендэрнай прасторы». Дакладчык разгледзеў праблемы мадыфікацыі гендэрных адносін у інфармацыйным грамадстве, асаблівасці гарызантальнай і вертыкальнай камунікацый у іх кантэксце, тэндэнцыі гамагеннасці ў гендэрнай камунікацыі, спецыфіку гендэрных парадоксаў у мегаполiсных сістэмах, а таксама традыцыі і інавацыі, дэвальвацыйныя працэсы ў сістэме сучасных сямейных каштоўнасцяў у тэхнагенным свеце, пытанні тыпалогіі кахання, феномен iнтымiзацii быцця.


Іншыя навіны


Новыя публікацыі