Супрацоўнікі Інстытута філасофіі прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2023

21 лютага 2023 г. ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАН Беларусі Алена Падалінская і Алена Крупадзера прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове. Мерапрыемства было арганізавана Інстытутам мовазнаўства у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа у рамках Тыдня роднай мовы.

Большасць удзельнікаў прадэманстравала выдатнае валоданне беларускай мовай і атрымала сертыфікаты і падарункі ад арганізатараў. У размовах з прадстаўнікамі СМІ супрацоўнікі розных навуковых арганізацый адзначылі сваю заахвочанасць у беларускамоўных імпрэзах і акцэнтавалі ўвагу на шанаванні роднай мовы, неабходнасці яе захавання, развіцця і папулярызацыі ў цяперашніх умовах.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі