Прадстаўнікі Інстытута філасофіі ўзнагароджаны ў гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

15.11.2018

15 лістапада 2018 года падчас правядзення секцыі “Гуманітарныя веды ў сучасным беларускім грамадстве” Трэцяй міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Навука – інавацыйнаму развіццю грамадства” акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Каваленя ўручыў узнагароды прадстаўнікам ДНУ “Інстытут філасофіі НАН Беларусі” ў гонар 90-годдзя НАН Беларусі.

Былі ўзнагароджаны:
Лазарэвіч Анатолій Аркадзьевіч – памятным знакам у гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Лукашэвіч Уладзімір Канстанцінавіч – Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Санько Сяргей Іванавіч – Граматай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


Іншыя навіны


Новыя публікацыі