Адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сацыяльнае кіраванне ў Беларусі і Кітаі: вопыт і тэндэнцыі развіцця”

20.09.2018

18 верасня 2018 г. ў Прэзідыуме НАН Беларусі прайшла сустрэча з дэлегацыяй Кітайскай акадэміі грамадскіх навук пад кіраўніцтвам Віцэ-Прэзідэнта КАГН, акадэміка, прафесара Лі Пэйліна. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык павітаў гасцей і выказаў зацікаўленасць у пашырэнні і паглыбленні далейшага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы гуманітарных навук.
Таксама ў гэты дзень у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Сацыяльнае кіраванне ў Беларусі і Кітаі: вопыт і тэндэнцыі развіцця”. У ходзе канферэнцыі прадстаўнікі навуковых арганізацый КАГН, інстытутаў філасофіі, сацыялогіі і эканомікі НАН Беларусі абмеркавалі праблемы супрацоўніцтва Кітая і Беларусі, вытворчасці, спажывання і размеркавання даходаў, інтэлектуалізацыю працэсаў кіравання ў сучасным грамадстве, іншыя пытанні эканамічнага і сацыяльнага развіцця дзвюх краін.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі