Адбыўся навукова-практычны семінар па абмеркаванні вынікаў праекта “Вывучэнне адукацыйных праграм для бацькоў падлеткаў, ведаў, навыкаў і ўжывальных практык выхавання сярод бацькоў падлеткаў”

26.04.2018

26 красавіка 2018 гадоў ў Інстытуце філасофіі адбыўся навукова-практычны семінар па абмеркаванні вынікаў праекта “Вывучэнне адукацыйных праграм для бацькоў падлеткаў, ведаў, навыкаў і ўжывальных практык выхавання сярод бацькоў падлеткаў”, выкананага ў рамках дагавора з Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі .

Нацыянальная каманда даследчыкаў у складзе: кіраўнік Кутузава Наталля (заг. Цэнтрам даследаванняў глабалізацыі, інтэграцыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва), даследчыкі Міхаіл Завадскі (навуковы супрацоўнік), Цімафей Ланін (аспірант), прадставілі вынікі даследавання, заснаваныя на шырокім эмпірычным матэрыяле.

Па выніках даследавання плануецца прадставіць праект міжведамаснага Нацыянальнага плана, арыентаванай на падтрымку бацькоў падлеткаў.

Дадзены праект выконваўся ў рамках рэгіянальнага даследавання, ініцыяванага ЮНІСЕФ, адначасова ў шасці краінах: Беларусь, Малдова, Румынія, Чарнагорыя, Грузія, Балгарыя.

У працы семінара прынялі ўдзел дырэктар Інстытута філасофіі Анатолій Лазарэвіч, старшы каардынатар праектаў ЮНІСЕФ Вікторыя Лазюк, каардынатар праектаў Алена Арцёменка, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія працуюць з бацькамі падлеткаў: Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, Цэнтр праблем дзіцячага развіцця “Леванія”, інфармацыйна-кансультацыйнай установы “Рэгіён 119” і інш.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі