Кампаратыўная філасофія і гісторыя ідэй

Даследчы семінар Інстытута філасофіі «Кампаратыўная філасофія і гісторыя ідэй» праводзіцца на базе аддзелаў гісторыі філасофіі і філасофіі культуры. Перыядычнасць – раз на месяц, кожны чацвёрты чацверг месяца.

Задачы: трансдысцыплінарная даследчая работа ў галіне традыцыйных і сучасных формаў філасофскага мыслення. Такая работа ўключае: гісторыка-філасофскі аналіз беларускай інтэлектуальнай спадчыны, параўнаўчы аналіз сучасных еўрапейскіх і нееўрапейскіх традыцый думкі, аналіз форм і спосабаў мыслення па-за дысцыплінарнымі (філасофскімі) рамкамі: мастацкага, рэлігійнага, мыслення ў прыродазнаўчых навуках.

Да работы семінара плануецца далучаць спецыялістаў з іншых акадэмічных інстытутаў і ўніверсітэтаў краіны.



Навіны па тэме


Публікацыі па тэме