Міжнародная навуковая канферэнцыяФіласофскія катэгарыяльныя структуры ў навуковым пазнанніпрысвечаная 90-годдзю акадэміка НАН Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Дзмітрыя Іванавіча Шыраканава

Акадэмік Дз.І. Шыраканаў па праве з’яўляецца прызнаным класікам беларускай філасофіі. Шматлікія працы Дзмітрыя Іванавіча ўносяць істотны ўклад у развіццё філасофскай думкі ў нашай краіне. Яго даследаванні атрымалі шырокае міжнароднае прызнанне філасофскай супольнасці.
Мэтай юбілейнай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне навуковага ўкладу Д.І. Шыраканава ў абгрунтаванне метадалагічных канцэптаў, абагульненне вопыту філасофскіх даследаванняў другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзяў у галіне анталогіі і тэорыі пазнання і вызначэнне перспектыў развіцця фундаментальных філасофскіх ведаў у сучасных умовах. Правядзенне такога мерапрыемства павінна садзейнічаць пераемнасці айчыннай філасофскай традыцыі, пошуку новых перспектыўных напрамкаў і фарміраванню стратэгічных прыярытэтаў развіцця філасофскіх ведаў і яго інтэграцыі ў сучасную сусветную навуку.

Праблемнае поле канферэнцыі:
• Дыялектычная інтэрпрэтацыя філасофскіх катэгорый: гісторыя і сучаснасць;
• Анталогія і гнасеалогія ў абгрунтаванні прыярытэтаў развіцця сучаснай навукі;
• Логіка і метадалогія навуковага пазнання;
• Дыялектыка неабходнага і выпадковага. Парадак і хаос ў парадыгме сучаснай навукі;
• Філасофія прыродазнаўства і тэхнікі;
• Трансдысцыплінарны сінтэз ў сучасным навуковым пазнанні;
• Інтэгратыўная функцыя філасофіі ў фарміраванні цэласнай карціны свету;
• Філасофскія катэгорыі ў сучаснай гуманітарыстыцы;
• Стылі мыслення і парадыгмы пазнання.

Файлы для загрузкі

Материалы конференцииСборник тезисов: Философские категориальные структуры в научном познании


Іншыя мерапрыемствы