Круглы стол Свабоднае развіццё кожнага з’яўляецца умовай свабоднага развіцця ўсіх: да 170-годдзя выхаду ў свет і 150-годдзя публікацыі на рускай мове «Маніфеста Камуністычнай партыі»

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Інстытут філасофіі НАН Беларусі правялі 22 лістапада 2018 году ў канферэнц-зале Інстытута гісторыі НАН Беларусі круглы стол “Свабоднае развіццё кожнага з’яўляецца ўмовай свабоднага развіцця ўсіх: да 170-годдзя выхаду ў свет і 150-годдзя публікацыі на рускай мове «Маніфеста Камуністычнай партыі».

Мэтай круглага стала было паглыбленне ведаў аб грамадскіх працэсах ХІХ-ХХ стст., уразуменне ролі сацыяльнай тэорыі, асобы, палітычных партый і грамадскіх рухаў у нацыянальнай і сусветнай гісторыі.

Падчас круглага стала былі заслуханы даклады і выступленні супрацоўнікаў інстытутаў філасофіі, гісторыі, эканомікі НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

У дакладах знайшла рознабаковае адлюстраванне праблематыка, паднятая ў «Маніфесце Камуністычнай партыі»: шляхі пераадолення характэрных для капіталістычнага грамадства разнастайных адчужаных формаў сацыяльнасці, спосабы забеспячэння правоў і свабоды асобы, праект бяскрызіснага гуманнага грамадскага развіцця. Было паказана, што «Маніфест Камуністычнай партыі» К. Маркса і Ф. Энгельса – адзін з нямногіх праграмных дакументаў, які на працягу 170-ці гадоў аказвае ўплыў на палітычнае жыццё народаў розных дзяржаў і кантынентаў, сусветныя грамадскія працэсы ў цэлым. Гэты дакумент непасрэдна паўплываў і на лёс беларускай нацыі, якая па волі гісторыі на працягу 70-ці гадоў выбудоўвала свой гістарычны шлях у рэчышчы ідэй, сфармуляваных у “Маніфесце”. Адзначана таксама, што і цяпер гуманістычныя, вызваленчыя ідэі, закладзеныя ў праграмна-тэарэтычнай працы класікаў марксізму, ня страцілі шмат у чым сваёй актуальнасці ў глабалізуючымся соцыуме, арыентуючы нас на больш глыбокае асэнсаванне сучаснай супярэчлівай, дынамічнай і не заўсёды прадказальнай сацыяльнай рэальнасці.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Файлы для загрузкі

Программа Круглого стола


Іншыя мерапрыемствы