Мiжнародны круглы столМовы нацыянальных меншасцей у Беларусі і стандарты Савета Еўропы

Інстытут філасофіі сумесна з Сакратарыятам Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў і моў меншасцяў Савета Еўропы правёў 2 лістапада 2016 года міжнародны круглы стол «Мовы нацыянальных меншасцей у Беларусі і стандарты Савета Еўропы».

Мерапрыемства прадоўжыла дыялог, пачаты першым круглым сталом па тэматыцы нацыянальных меншасцей у Беларусі, якія адбыўся ў чэрвені 2016 года. Гэты дыялог накіраваны на рашэнне асобных задач, сфармуляваных у Рамках праграмнага ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Саветам Еўропы і Еўрапейскім саюзам.

Удзел у мерапрыемстве прынялі беларускія навукоўцы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных меншасцяў і беларускіх навучальных устаноў, якія вядуць навучанне на мовах меншасцей, а таксама аўтарытэтныя эксперты Савета Еўропы.


Іншыя мерапрыемствы