Доўгірдаўскія чытанні ІІІ: філасофская антрапалогія і сацыяльная філасофія

Канферэнцыя працягвае традыцыю штогадовых Доўгірдаўскіх чытанняў – серыі мерапрыемстваў Інстытута філасофіі, накіраваных на выяўленне эўрыстычнага патэнцыялу класічнай і сучаснай філасофіі, пошук навукова абгрунтаваных адказаў на выклікі нашай гістарычнай эпохі.

Задачы канферэнцыі – вызначыць сучасны стан сацыяльнай філасофіі і філасофскай антрапалогіі як філасофскіх дысцыплін, выявіць іх рэальнае месца ў тэарэтычнай свядомасці і духоўнай культуры грамадства, прадставіць розныя сацыяльна-філасофскія і філасофска-антрапалагічныя падыходы да вырашэння ключавых праблем сучаснасці, адшукаць спосабы больш цеснага судатыкнення філасофіі з практыкай жыцця, паглыбіць філасофска-метадалагічныя падставы мадэлявання сучасных сацыяльных працэсаў і перспектыў чалавека ў першай чвэрці ХХІ ст., раскрыць галоўныя фактары і тэндэнцыі дынамікі сучаснага грамадства.

Канферэнцыя заклікана спрыяць выпрацоўцы агульнай мовы ў абмеркаванні гуманітарных праблем сучаснасці. Яна павінна прадэманстраваць зацікаўленым дзяржаўным і грамадскім інстытутам, што і ў XXI стагоддзі філасофска-тэарэтычнае асэнсаванне праблем чалавека, грамадства і сацыяльнай практыкі не страціла сваёй актуальнасці і значнасці, паколькі ўсе гэтыя вельмі сур’ёзныя праблемы не могуць быть спазнаныя і вырашаныя ў тэрмінах і з пазіцыі тэхнакратычнай парадыгмы.

На канферэнцыі мяркуецца абмеркаванне наступных праблем:
– Прадмет і праблемнае поле сацыяльнай філасофіі: узаемасувязь і ўзаемаадносіны сацыяльнай філасофіі, філасофіі гісторыі і тэарэтычнай сацыялогіі.

– Сутнасць і спецыфічныя асаблівасці сучаснай гістарычнай эпохі ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу.

– Сучасныя трансфармацыйныя працэсы ў сацыяльна-філасофскім адлюстраванні.

– Сацыяльна-філасофскае мадэляванне грамадскіх і антрапалагічных працэсаў ХХІ стагоддзя.
– Сацыяльная філасофія як інструмент фарміравання крэатыўнага патэнцыялу асобы ў навучальным працэсе.
– Філасофска-тэарэтычнае абгрунтаванне канкрэтных спосабаў павышэння інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі ва ўмовах інавацыйнага развіцця эканомікі.
– Сацыядынаміка сучаснага беларускага грамадства.
– Праблемы сцвярджэння і перспектывы філасофскай антрапалогіі ў ХХІ стагоддзі як філасофскай і вучэбнай дысцыпліны.
– Сацыяльна-філасофскае вымярэнне якасцей сучаснага чалавека, выяўленне вытокаў і абгрунтаванне канкрэтных шляхоў пераадолення адчужаных формаў яго жыцця.

– Праблемы асобаснага выбару: сацыяльныя і антрапалагічныя аспекты.

– Каштоўнасныя дылемы сучаснага чалавека.

– Праблемы ўключэння індывіда ў сістэму сучасных грамадскіх адносін.

– Дабро і зло як антрапалагічныя феномены.
– Да чаго спрычыніцца расшыфроўка геному?
– Рэпрадуктыўныя біятэхналогіі: навуковы, прававы і этычны аспекты.
– Паляпшаючая генная тэрапія і яе наступствы для homo sapiens.
– Мадыфікацыя цялеснасці або мадыфікацыя духу?
– Сучасныя сацыяльна-антрапалагічныя праблемы ў філасофскай думцы мінулых эпох.

Падрабязна c праграмай канферэнцыі і правіламі падачы заявак можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце па спасылцы ніжэй.

Іншыя мерапрыемствы