Нікановіч, Н. А. Тэарэтычны аналіз філасофіі міфа М. Эліядэ: асноўныя ідэі і кагнітыўны патэнцыял
У выданні аналізуюцца і структуруюцца асноўныя часткі і тэматычныя канфігурацыі філасофіі міфа і рэлігіі сусветна вядомага еўрапейскага мысліцеля румынскага паходжання, стваральніка Чыкагскай школы параўнальнага рэлігіязнаўства М. Эліядэ. Ідэі вучонага ляглі ў аснову распрацаванай аўтарам манаграфіі новай метадалогіі культуры. Вызначаны шляхі сінтэзу філасофіі міфа М. Эліядэ з іншымі значнымі ў сучаснай гуманітарнай навуцы парадыгмамі.
На падставе міждысцыплінарнага сінтэзу ідэй М. Эліядэ, К.-Г. Юнга і С. Грофа прапанавана новая канцэптуальная мадэль міфа-рэлігійнага вопыту: метаузровень – канцэптуальныя падставы тэорыі, узровень канцэптуальных абагульненняў; субузроўні – эпістэмалогія, анталогія і фенаменалогія міфалагічнага і рэлігійнага вопыту. Дадзенае монаграфічнае даследаванне з’яўляецца першай комплекснай працай пра М. Эліядэ ў Рэспубліцы Беларусь.
Прызначана для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў, спецыялістаў у галіне гуманітарных і філасофскіх навук, а таксама ўсіх, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.
Нікановіч, Н. А.
Тэарэтычны аналіз філасофіі міфа М. Эліядэ: асноўныя ідэі і кагнітыўны патэнцыял / Н. А. Нікановіч. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 151 с.
ISBN 978-985-08-2273-4.