Гісторыя дадзенага напрамку ўзыходзіць да канца 1970-х гг., калі ў Інстытуце філасофіі ўпершыню сталі выконвацца даследаванні сацыяльна-экалагічнай накіраванасці, і пачалося фарміраванне профільнай навуковай школы. З 1992 года група існавала ў рамках сектара праблем сацыяльнай экалогіі, у 2004 годзе ператворанага ў аддзел філасофскіх праблем сацыяльнай экалогіі. З 2008 года — у складзе Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў. З 2021 года — як аддзел сацыяльнай экалогіі і біяэтыкі.
Асноўныя задачы, якія выконваюцца аддзелам:
- аналіз стану, дынамікі і прадказальнасці развіцця сацыяльна-прыроднай сістэмы Беларусі;
- вывучэнне феномену нацыянальных экалагічных інтарэсаў, каштоўнасна-экалагічных аспектаў фарміравання ідэалогіі беларускай дзяржавы;
- тэарэтычная распрацоўка асноў экалагічнай культуры, адукацыі і выхавання як фактараў сацыяпрыроднай ўстойлівасці і інавацыйнага развіцця беларускага грамадства; распрацоўка сутнасці, прынцыпаў і зместу сучаснай экалагічнай этыкі;
- даследаванне сацыякультурных падстаў і выпрацоўка практычных рэкамендацый па аптымізацыі дэмаграфічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка, карэкцыя, экспертыза стандартаў экалагічнай адукацыі ў сярэдняй і вышэйшай школе;
- распрацоўка філасофска-метадалагічных асноў і стратэгій ажыццяўлення аграрна-экалагічнай турыстычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Кантакты
Кіраўнік аддзела: к. ф. н. Захарава Наталля Яўгенаўна
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2, ком. 811
Тэлефон: +375-17-272-28-75