Калектыў ўпершыню склаўся ў канцы 1980-х гг, калі пачаў сваё існаванне ў рамках Аддзела філасофскіх праблем чалавека (з 2004 г. – Аддзел філасофскай антрапалогіі і філасофіі культуры, з 2008 года — Цэнтр сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў, з 2021 года — аддзел).
Асноўныя задачы, якія выконваюцца аддзелам:
- вывучэнне антрапалагічных фактараў і следстваў трансфармацыі сучаснага грамадства ў нацыянальным і глабальным кантэксце; сацыяльна-філасофскі аналіз быцця і эвалюцыі чалавека;
- даследаванне асаблівасцяў інтэлектуальнага развіцця чалавека ў XXI стагоддзі, спосабаў і фактараў актуалізацыі інтэлектуальнага капіталу;
- распрацоўка сацыяльна-палітычных, сацыяльна-эканамічных і духоўных аспектаў нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускага народа ва ўмовах глабалізацыі, праблемы выхавання патрыятычнай свядомасці як фактару культурна-гістарычнай ідэнтыфікацыі грамадства і чалавека;
- даследаванне асаблівасцяў працэсу станаўлення беларускай ідэалогіі, ролі дзяржавы і нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі ў сістэме фактараў развіцця адукацыі, культуры, духоўнага жыцця грамадства;
- філасофска-метадалагічная распрацоўка асноў гуманітарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі;
- распрацоўка механізмаў светапогляднай адаптацыі жыхароў вёскі да рынкавых умоў гаспадарання;
- параўнальны аналіз фарміравання нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў, працэсаў сацыяльнай трансфармацыі і кансалідацыі постсавецкіх таварыстваў у кантэксце глабалізацыі (на матэрыяле Беларусі, Расіі, Казахстана і іншых дзяржаў).
Кантакты:
Кіраўнік аддзела: д.ф.н., праф. Адула Тадэвуш Іванавіч
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2, ком. 813
Тэлефон: +375-17-272-28-75