History of Philosophy Department

Sorry, this entry is only available in Беларуская and Russian. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in one of the available alternative languages. You may click one of the links to switch the site language to another available language.

Датай стварэння навукова-даследчай групы можна лічыць 1 лістапада 2004 года, калі яе існаванне было аформлена ў якасці аддзела гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі (з 23 чэрвеня 2008 г. — у складзе цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў, з 2021 г. — аддзел гісторыі філасофіі).

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:

фундаментальныя:

  • рэканструкцыя культурна-гістарычных этапаў, славянскага і пан’еўрапейскага кантэксту беларускай інтэлектуальнай гісторыі, распрацоўка метадалогіі даследавання філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі;
  • комплексны аналіз філасофскай спадчыны Беларусі як фактару сацыяльнай і духоўна-культурнай ўстойлівасці;
  • распрацоўка філасофска-светапоглядных і метадалагічных аспектаў вывучэння традыцыйнай беларускай культуры і этнанавукі.

арыентаваныя фундаментальныя і прыкладныя:

  • даследаванне ролі міжкультурнага ўзаемадзеяння ў фарміраванні светапогляду беларускай інтэлігенцыі XX-XXI стст.;
  • аналіз прадстаўленасці і катэгарычнага афармлення нацыянальнага інтарэсу і нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтыфікацыі ў сацыяльна-філасофскай і палітычнай думцы Беларусі ў кантэксце сучаснага палітычнага развіцця;
  • праца над выданнем шматтомнай «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі», «Анталогіі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі», навукова-папулярнай і вучэбнай літаратуры ў галіне беларускай філасофіі.

Кантакты

Кіраўнік аддзела: к.ф.н., дац. Евароўскі Валерый Барысавіч
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2, ком. 812
Тэлефон: +375-17-343-91-11



Related news


Related publications