Зямлі, навекі блаславёнай : вершы супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Зямлі, навекі блаславёнай : вершы супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / уклад., рэд. В. А. Максімовіч ; іл. А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 327 с. : іл. ISBN 978-985-08-2367-0.
У зборнік, прымеркаваны да Года малой радзімы і да 90-годдзя з дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, увайшлі вершы супрацоўнікаў (прафесійных паэтаў, а таксама аматараў мастацкага слова) гэтай найбуйнейшай навуковай установы краіны. Паэтычныя радкі, напісаныя ад шчырага сэрца, прысвечаны тэме Радзімы, любові да маці, падзеям вайны, асэнсаванню маральна-этычных праблем сучаснасці, прызначэнню чалавека на зямлі. Многія вершы друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі з захаваннем моўнага каларыту, дыялектных асаблівасцей, лексічнага складу і формы выказвання.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.